9 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1, які ўносіць змены ў іншыя дэкрэты кіраўніка Беларусі, што рэгулююць пытанні працоўных адносін, паведамляе president.gov.by.
«У мэтах безумоўнага выканання патрабаванняў кіраўніка дзяржавы аб недапушчэнні выпадкаў «перасаджвання» кіраўнікоў, вызваленых ад пасадаў праз дыскрэдытуючыя абставіны, прадугледжваецца ажыццяўленне маніторынгу працаўладкавання такіх асобаў на працягу пяці гадоў пасля звальнення», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Тэкст дакументу пакуль не апублікаваны.
Нярэдка чыноўнікаў, якія скампраметавалі сябе, кіраўнік Беларусі перасаджвае ў іншае крэсла, або «адпраўляе ў калгас».
ЮВ belsat.eu