ІТ-сфера Беларусі ў 2022 годзе засталася без 10 тыс. працаўнікоў, медыцына – без 6 тыс.


За сем месяцаў 2022 года ў Беларусі звольнілі 401,5 тыс. асобаў. Гэта на 17 % (або на 58,5 тыс. асобаў) больш, чым колькасць прынятых на працу. У параўнанні з сямю месяцамі 2021 года колькасць звальненняў скарацілася на 2,9 %, а працаўладкавання – на 5,9%. Пра гэта сведчаць звесткі Белстату.

У ІТ-сферы колькасць звольненых перавысіла колькасць прынятых на працу на 10,3 тыс. асобаў, у будаўніцтве – на 7,4 тыс. У аптовым і раздробным гандлі, рамонце аўтамабіляў і матацыклаў колькасць звольненых за сем месяцаў перавышае колькасць прынятых на працу амаль на 7 тыс. Аналагічныя лічбы паказвае і апрацоўчая прамысловасць.

Hавiны
Кыргызстан заманьвае да сябе айцішнікаў з Беларусі і Расеі
2022.08.31 09:12

Ахова здароўя згубіла амаль 6 тыс. працаўнікоў, транспарт і лагістыка – 5,8 тыс.

Нават у дзяржаўным упраўленні колькасць звольненых была на 400 асобаў большая, чым прынятых на працу.

А вось у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы за сем месяцаў прынялі на працу 52,75 тыс. асобаў, а звольнілі толькі 48,34 тыс. Таксама станоўчы баланс відаць у дзейнасці ў сферы адміністрацыйных і дапаможных паслугаў.

Hавiны
У Беларусі рэкордна скарацілася занятасць насельніцтва
2022.08.26 20:34

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў