Найміты ПВК Вагнэра ў Беларусі пачалі трэнаваць байцоў механізаваных брыгадаў


Міністэрства абароны Беларусі паведамляе, што падраздзяленні механізаваных брыгад прыступілі да сумесных заняткаў з інструктарамі ПВК Вагнэра.

Вагнэраўцы трэнуюць беларускіх жаўнераў.
Фота: modmilby

«Упор робіцца на вядзенне баявых дзеянняў у сучасных умовах, адпрацоўваюцца элементы актыўнай абароны, а таксама пытанні забеспячэння жывучасці на поле бою з улікам актыўнага выкарыстання беспілотнай авіяцыі», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы міністэрства.

Як зазначае БелТА, беларускія вайскоўцы адпрацавалі штурм апорнага пункта пры падтрымцы артылерыі і танкавых падраздзяленняў. Адной з асаблівасцяў сумеснага трэнавання стала зʼяўленне новых уводных ужо ў працэсе заняткаў. 

БелТА, спасылаючы на беларускіх вайскоўцаў, адзначае, што досвед вагнэраўцаў «унёс значнае карэктаванне ў трэнавальны працэс». Напрыклад, раней беларускія жаўнеры больш займаліся абарончымі дзеяннямі і наступам на адкрытых пляцоўках, а цяпер вялі наступленне па балоцістай мясцовасці, лесам, а таксама рухаліся пешшу, а не на тэхніцы.

Аналітыка
«Мясныя штурмы» і афрыканскія жахі. Чаму найміты ПВК Вагнэра могуць навучыць беларускіх сілавікоў
2023.07.26 08:00

Нагадаем, спачатку вагнэраўцы праводзілі заняткі з байцамі тэрабароны Беларусі. Потым на палігоне «Берасцейскі» трэнавалі жаўнераў Сілаў спецыяльных аперацыяў. Паводле Мінабароны, у баевікоў будуць вучыць не толькі ССА і механізаваныя падраздзяленні, але таксама інжынерныя войскі, войскі сувязі, войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.

Акрамя таго, найміты плануюць трэнаваць падраздзяленні МУС.

Аналітыка
Як Прыгожын браў пад кантроль краіны Афрыкі і ці можа такі сцэнар паўтарыцца ў Беларусі
2023.07.21 10:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў