Вагнэраўцы трэнуюць беларускіх вайскоўцаў недалёка ад мяжы з Польшчаю


Міністэрства абароны Беларусі паведаміла ў сваім тэлеграм-канале, што беларускія вайскоўцы праводзяць трэнаванні разам з байцамі ПВК Вагнэра на палігоне «Берасцейскі».

Беларускія вайскоўцы з байцамі ПВК Вагнэра адпрацоўваюць вучэбна-баявыя задачы на палігоне «Брэсцкі» паблізу граніцы з Польшчай. 20 ліпеня 2023 года. Крыніца: Оркестр Вагнера | Wagner / Telegram

«Цягам тыдня падраздзяленні сілаў спецыяльных аперацыяў супольна з прадстаўнікамі кампаніі адпрацуюць вучэбна-баявыя задачы на палігоне «Берасцейскі», – гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Палігон «Берасцейскі» размешчаны ўсяго за некалькі кіламетраў ад мяжы з Польшчай і недалёка ад мяжы ўкраінскай.

Нагадаем, што 19 ліпеня ў Беларусь прыехала шостая калона вагнэраўцаў, у складзе якой было каля 100-120 машын. З некаторых ацэнак, цяпер у Беларусі могуць быць ужо больш за 2 тысячы байцоў ПВК Вагнэра. У Галоўным упраўленні выведкі Украіны мяркуюць, што асноўная функцыя, якую будуць выконваць вагнэраўцы ў Беларусі, якраз і будзе зводзіцца да правядзення інструктажу беларускіх вайскоўцаў, а таксама застрашвання суседніх краінаў NATO.

Учора з’явіўся зварот Яўгенія Прыгожына, кіраўніка ПВК Вагнэра, да сваіх байцоў, у якім ён паабяцаў зрабіць беларускую армію «другой арміяй свету».

Hавiны
Прыгожын звярнуўся да вагнэраўцаў і паабяцаў зрабіць беларускую армію другой у свеце
2023.07.19 18:22

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў