У Лагойскім раёне падчас рамонту сіласу загінуў работнік


Следчыя высвятляюць абставіны гібелі рабочага ў Лагойскім раёне. Здарэнне адбылося 15 траўня ў вёсцы Гайна, паведамілі ў Следчым камітэце.

Следчы камітэт.
Фота: sk.gov.by

Паводле СК, 56-гадовы работнік аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рамантаваў непаладку ў сіласе для захоўвання збожжа. Падчас рамонту мужчына спатыкнуўся і ўпаў на часткі гарызантальнага шнэку, якія верцяцца.

Ад атрыманых траўм мужчына памёр.

Лагойскім раённым аддзелам Следчага камітэту праводзіцца праверка. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена прычынам і ўмовам, якія прывялі да гібелі работніка.

У красавіку жыхара Барысава знайшлі мёртвым на адной з вуліцаў гораду. Ён ляжаў тварам у лужыне без прыкметаў жыцця. Загінулым аказаўся 56-гадовы мясцовы жыхар.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў