Беларускі фатограф-дакументаліст Аляксандр Васюковіч вынес з Валадаркі копію малюнка Алеся Пушкіна


Мастак пакінуў яго на турэмнай сцяне.

«Гэта была першая камера, у якую я трапіў на Валадарцы, у так званым шанхаі. У ёй утрымліваліся 24 чалавекі. Да мяне там нехта і з «Litesound» сядзеў, і Алесь Пушкін таксама. Дык вось, мне паказалі малюнак – рысачкі, якія маляваў на сцяне Алесь Пушкін. Я папрасіў сваіх, каб мне пераслалі ў перадачы кальку, каб можна было яго скапіяваць. І я зрабіў гэта. І ў выніку вынес на свабоду», – распавядае Аляксандр Васюковіч.

Інтэрв’ю
Рэкі і павароты Сашы Васюковіча. Шчырая размова з фатографам па вызваленні з турмы
2024.05.15 06:05

Васюковіч згаджаецца перадаць нам фотаздымак гэтай копіі для публікацыі.

Копія малюнку, які пакінуў на турэмнай сцяне Алесь Пушкін.
Фота: Аляксандр Васюковіч

«Вельмі балюча было гэта ўсё бачыць, таму што я быў да гэтага на пахаванні Алеся… І, блін, не ведаю, мне падалося, што ўсё, што я мог зрабіць, – гэта вынесці адтуль тую штуку. Для гісторыі», – кажа Саша.

belsat.eu

Стужка навінаў