Сілавікі затрымалі рэпетытара Яўгена Лівянта


Сілавікі затрымалі вядомага менскага рэпетытара Яўгена Лівянта. Пра гэта паведаміў праект «Медиазона. Беларусь».

Яўген Лівянт.
Фота: Facebook / repetitor.mf

Рэпетытар і сузаснавальнік цэнтру рыхтавання да ЦТ «100 балаў» Яўген Лівянт затрыманы сілавікамі. Ягоныя відэапрызнанні распаўсюдзілі праўладныя тэлеграм-каналы. На відэа Лівянт кажа, што ўдзельнічаў у адным з паседжанняў Каардынацыйнай рады ў жніўні 2020 года.

«Удзельнічаў не толькі ў перакрыцці дарог і масавых парушэннях парадку, але і непасрэдна распачаў спробу захопу дзяржаўнай улады шляхам удзелу ў так званым «каардынацыйным савеце», – напісаў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў.

Яўген Лівянт – педагог, сузаснавальнік адукацыйнага цэнтру «100 балаў», які дапамагае старшакласнікам рыхтавацца да ЦТ. Паводле інфармацыі ад падпісальнікаў старонкі педагога ў Facebook, яго забралі проста з уроку.

Hавiны
Вярхоўны Суд разгледзіць апеляцыі белапанаўцаў 6 студзеня
2022.12.28 14:22

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў