Лукашэнка падзякаваў сем’ям вайскоўцаў: мяцеж Прыгожына ўспрынялі «з разуменнем і энтузіязмам»


Аляксандр Лукашэнка ўдзень 27 чэрвеня выступіў перад кіраўнікамі сілавых ведамстваў і расказаў, што ў час мяцяжу Прыгожына рыхтаваўся бараніцца ад Захаду і каліноўцаў. Пасля, як расказвае БелТА, Лукашэнка выказаў незвычайную падзяку на сустрэчы з міністрам абароны.

Аляксандр Лукашэнка падчас уручэння генеральскіх пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу
Аляксандр Лукашэнка падчас уручэння генеральскіх пагонаў найвышэйшаму афіцэрскаму складу. Менск, Беларусь. 27 чэрвеня 2023 года.
Фота: president.gov.by

«Можа быць, дзіўным будзе пачынаць размову з таго, што я скажу, – звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да міністра абароны Віктара Хрэніна. – Гэты перапалох у Расеі, вядома, і нас напружыў вельмі сур’ёзна. Вайскоўцы нашыя адрэагавалі нядрэнна. Усе вайскоўцы. І міліцыя, і памежнікі. Выразна адрэагавалі, на працягу паўдня былі прыведзеныя ў патрэбны стан. Гэта нашая праца, так павінна быць.

Але я жадаю падкрэсліць і напярэдадні свята падзякаваць вашым тылам: семʼям, жонкам, дзецям.Я асабліва гэта адсочваў: ні адна жонка, ні адна сямʼя не бухцела, не плакалася. З разуменнем гэта ўспрынялі. І нават з нейкім энтузіязмам.

Таму мая падзяка жонкам, дзецям, семʼям нашых вайскоўцаў. Гэта сапраўды тыл. Гэта сапраўды адзінства і маналіт. Але ні ў якім разе не расслабляцца».

Хрэнін пагадзіўся, абяцаў перадаць падзяку.

Абноўлена
Лукашэнка ў час мяцяжу Прыгожына рыхтаваўся бараніцца ад Захаду і каліноўцаў
2023.06.27 12:16
Hавiны
«Хвілін 30 матам размаўляў», – Лукашэнка распавёў, як нібыта мірыў Прыгожына з Пуціным
2023.06.27 18:28

Паводле расейскіх і беларускіх дзяржаўных медыяў, Лукашэнка ў Беларусі прытуліў Яўгенія Прыгожына – лідара баевікоў Групы Вагнэра, які 23–24 чэрвеня ўчыніў вайсковы мяцеж, але развярнуў калоны на паўдарогі да Масквы, бо нібыта дамовіўся з удзелам Лукашэнкі на тое, што яго выпусцяць у Беларусь. 27 чэрвеня ў Беларусі заўважылі два самалёты Прыгожына, але дзе сам лідар баевікоў, невядома.

Уладзімір Пуцін тым часам двойчы цягам содняў рабіў пяціхвілінныя выступы, на якіх тлумачыў, што бяздзеянне падчас мяцяжу – усё так і было задумана. За межамі Расеі заўважылі бяздзеянне і расцанілі гэта як слабасць Расеі. У Брытаніі нават пастанавілі рыхтавацца да раптоўнага краху Расеі. Злучаныя Штаты заявілі, што ведалі пра рыхтаванне мяцяжу, але не сталі зрываць планаў баевікоў.

Hавiны
Пуцін падзякаваў вайскоўцам за спыненне мяцяжу Прыгожына. Насамрэч тыя бяздзеялі
2023.06.27 15:02

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў