«Пачатак чагосьці новага». У Брытаніі пастанавілі рыхтавацца да раптоўнага краху Расеі


Вялікая Брытанія мусіць рыхтавацца да раптоўнага краху Расеі. Пра гэта пасля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту ў Расеі папярэджваюць унутраныя ацэнкі брытанскага ўраду, піша «The Times».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Байцы прыватнай групоўкі наймітаў Вагнэра нясуць варту ля штабу Паўднёвай вайсковай акругі ў горадзе Растоў-на-Доне, Расея. 24 чэрвеня 2023 года.
Фота: Stringer / Reuters / Forum

Як адзначаецца, рыхтавацца да сцэнара нечаканага распаду РФ пастанавілі дзеля таго, каб такія падзеі не заспелі Лондан знянацку.

Медыя паведамляе, што яшчэ з пачатку поўнамаштабнай вайны ў Лондане меркавалі, што гэта можа скончыцца для Расеі нестабільнасцю ўнутры краіны. Але тэмпы развіцця падзеяў з моманту мяцяжу Яўгенія Прыгожына заахвоцілі дыпламатаў хутка рыхтаваць план дзеянняў паводле розных сцэнароў.

«Мы мусім чакаць і глядзець, што будзе далей. Гэта можа быць толькі пачатак чагосьці новага», – адзначыў суразмоўца выдання.

Былы вайсковы аташэ Брытаніі ў Маскве Джон Формэн заявіў, што тэмпы развіцця падзеяў 23–24 чэрвеня заспелі заходніх дыпламатаў знянацку.

«Мы думалі, што ўсё гэта будзе адбывацца паступова. Пра нечаканы «марш на Маскву» не вялося», – падзяліўся ён.

У сваю чаргу, былы амбсадар Брытаніі ў Расеі Родэрык Лайн мяркуе, што пасля мяцяжу шанцы Уладзіміра Пуціна пажыццёва заставацца кіраўніком Расеі ўжо меншыя, але «той усё яшчэ на сваёй пасадзе».

https://belsat.eu/news/24-04-2023-kali-zgnie-gety-monstr-rasejskiya-separatysty-pra-buduchynyu-rf-i-nezalezhnasts-narodau

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў