«Слабасць Расеі відавочная». Зяленскі, Маравецкі і Ціханоўская пра вынікі мяцяжу Прыгожына


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала інфармацыю пра магчымы пераезд у Беларусь кіраўніка ПВК Вагнэра Яўгенія Прыгожына. З заявамі выступілі і ўлады суседніх краінаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота, апублікаванае СБУ, нібыта паказвае наймітаў ПВК Вагнэра ў нявызначаным месцы. Крыніца: ssu.gov.ua

«Прывоз ваеннага злачынца Прыгожына ў Беларусь дадае яшчэ адзін элемент нестабільнасці. Нельга забыць, як Лукашэнка перад выбарамі 2020 года арыштаваў 33 наймітаў ПВК Вагнэра. Беларусі не патрэбныя больш злачынцы і бандыты, ёй патрэбныя справядлівасць, свабода і бяспека для нашых людзей», – сказала Святлана Ціханоўская.

Тым часам прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі заявіў, што мяцеж Прыгожына ў Расеі паказаў: «усё, што адбываецца там, характарызуецца высокай ступенню непрадказальнасці». Ён паведаміў, што правёў шматлікія кансультацыі з саюзнікамі ў NATO і Еўрапейскім Звязе, а таксама сустрэўся з польскімі жаўнерамі, якія ахоўваюць мяжу з Беларуссю. Пры гэтым Маравецкі падкрэсліў важнасць пабудаваных там умацаванняў.

«Мы яшчэ раз пераканаліся, наколькі важная гэтая 206-кіламетровая перашкода», – дадаў палітык.

У сваю чаргу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каментуючы падзеі ў Расеі, адзначыў яе «поўнамаштабную слабасць».

«Слабасць Расеі відавочная. Поўнамаштабная слабасць. І чым даўжэй Расея будзе трымаць свае войскі і наймітаў на нашай зямлі, тым больш хаосу, болю і праблемаў яна потым будзе мець для сябе. Гэта таксама відавочна. Украіна здольная абараніць Еўропу ад распаўсюджвання расейскага зла і хаосу», – сказаў ён.

Hавiны
«Беларусь – сховішча для злачынцаў». Прэзідэнт Літвы заклікаў узмацніць усходнія межы NATO
2023.06.26 00:02

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, каментуючы паведамленні пра тое, што кіраўніку ПВК Вагнэра дадуць прытулак у нашай краіне, назваў Беларусь сховішчам для ваенных злачынцаў.

Ён таксама заклікаў узмацніць усходнія межы NATO, бо «кантроль межаў NATO і абарона яго ўсходняга флангу – гэта самае важнае».

Hавiны
«Пуцін не хацеў прыніжацца». Дзяржсакратар ЗША растлумачыў перамовы Лукашэнкі з Прыгожыным
2023.06.25 23:33

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў