Ціханоўская: Трэба не дапусціць паўтарэння катастрофы і спыніць «палітычны Чарнобыль»


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ў Вільні 26 красавіка ўсклала кветкі да помніку «Маці Чарнобылю» з нагоды 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі амбасадаў і дыпламатычных місіяў у Вільні бяруць удзел у цырымоніі ўскладання кветак да помніку «Маці Чарнобылю» — на знак памяці пра ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вільня, Літва. 26 красавіка 2024 года.
Фота: Белсат

«Мы бачым вельмі абыякавае стаўленне [рэжыму ў Беларусі. – Заўвага рэд. belsat.eu] да ядравай энергетыкі. Мы бачым, як будуецца Астравецкая АЭС, няма ніякага кантролю. Мы бачым, што рэжым дазваляе размяшчаць у Беларусі ядравую зброю. Канечне, гэта вялікая пагроза новага Чарнобылю», – сказала Святлана Ціханоўская ў каментары «Белсату».

Святлана Ціханоўская размаўляе з журналістамі пасля цырымоніі ўскладання кветак да помніку «Маці Чарнобылю» — на знак памяці пра ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вільня, Літва. 26 красавіка 2024 года.
Фота: Белсат

Сітуацыю ў краіне, дзе людзей забіваюць і катуюць, вымушаюць да эміграцыі, палітычная дзяячка назвала палітычным Чарнобылем: трэба прыкласці ўсе намаганні, каб не дапусціць новага паўтарэння экалагічнай катастрофы і спыніць «палітычны Чарнобыль».

Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі амбасадаў і дыпламатычных місіяў у Вільні прымаюць удзел у цырымоніі ўскладання кветак да помніку «Маці Чарнобылю» — на знак памяці пра ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.Вільня, Літва. 26 красавіка 2024 года.
Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі амбасадаў і дыпламатычных місіяў у Вільні прымаюць удзел у цырымоніі ўскладання кветак да помніку «Маці Чарнобылю» — на знак памяці пра ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вільня, Літва. 26 красавіка 2024 года.
Фота: Белсат

У захадзе бралі ўдзел каманда Офісу Ціханоўскай і замежныя дыпламаты, беларускія актывісты, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў, ініцыятываў і медыяў.

Помнік «Маці Чарнобылю» — на знак памяці пра ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вільня, Літва. 26 красавіка 2024 года.
Фота: Белсат
Кветкі ля помніку «Маці Чарнобылю» — на знак памяці пра ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вільня, Літва. 26 красавіка 2024 года.
Фота: Белсат
Разбор
Чарнобыльская катастрофа: 10 рэчаў, якія варта ведаць
2024.04.26 06:00

belsat.eu

Стужка навінаў