Украінцы выйшлі на «Марш еднасці» ў Кіеве. Беларусы падтрымалі. ФОТА


«Украінцы будуць супраціўляцца», – такі банер быў на мітынгу, што адбыўся на фоне паведамленняў пра планы Расеі напасці ў бліжэйшыя дні.

Днём 12 лютага па цэнтры Кіева прайшоў «Марш еднасці» як адказ на паведамленні пра магчымую дату расейскага нападу. Паводле ацэнак «Украінскай праўды», у маршы ўзялі ўдзел каля 1500 чалавек, ды іншыя выданні пішуць пра «тысячы» ўдзельнікаў. Акцыя прайшла без здарэнняў.

«Громадське» адзначае: хоць марш арганізавалі правыя арганізацыі, да яго далучыліся розныя групы людзей, грамадскія актывісты і палітыкі. Былі і людзі з вясёлкавымі маскамі, і мітынгоўцы з бел-чырвона-белымі сцягамі. Супольнасць беларусаў ва Украіне сапраўды заклікала на марш.

Hавiны
Заходнія медыі: Пуцін прыняў рашэнне аб уварванні ва Украіну, найбольш верагодная дата – 16 лютага
2022.02.12 08:42

АА belsat.eu

Стужка навінаў