Мінінфармацыі адрэагавала на публікацыю ў газеце «Мінская праўда»


Улады Беларусі адрэагавалі на публікацыю ў выданні «Мінская праўда», у якой каталіцкіх святароў, якія выступаюць супраць гвалту і за нацыянальныя сімвалы, назвалі нацыстамі. Міністэрства інфармацыі пісьмова апавясціла «Інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда» аб недапушчальнасці падобнага роду публікацый. Шмат хто ў публікацыі пабачыў праяву крымінальнага злачынства – распальвання варожасці.

7 верасня дзяржаўная газета «Мінская праўда» назвала каталіцкіх святароў, якія выступаюць супраць гвалту і за нацыянальныя сімвалы, нацыстамі. Гэта абурыла грамадства ў краіне. Каталіцкія біскупы Беларусі назвалі карыкатуру і артыкул «Мінскай праўды» «свядомым і зламысным скажэннем праўды, паклёпам і абразай». Яны таксама выказалі спадзеў, што «адпаведныя органы дзяржаўнай улады дадуць належную прававую ацэнку дадзенай карыкатуры і публікацыі ў газеце «Мінская праўда», змешчанай у № 68 ад 7 верасня 2021 года, незадоўга да святкавання Дня народнага адзінства». Пры гэтым каталіцкія біскупы адзначылі, што не збіраюцца асуджаць нацыянальныя бел-чырвона-белы сцяг і гімн «Магутны Божа».

Карыкатура ў газеце «Мінская праўда».
Фота: Хрысціянская візія / Telegram

У выніку 9 верасня біскуп Алег Буткевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў у Беларусі, атрымаў ліст ад імя Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Аляксандра Румака, у якой чыноўнік падкрэсліў, што гэтая публікацыя не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю дзяржавы ў адносінах да Рыма-каталіцкага Касцёлу ў Беларусі.

Румак паведаміў, што Міністэрства інфармацыі пісьмова апавясціла Менскае абласное ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда» аб недапушчальнасці падобнага кшталту публікацыяў.

 

Hавiны
«Гэтыя газеты і ёсць часткаю ўлады». У БАЖ патлумачылі, чаму «Мінскую праўду» не пакараюць за абразу каталікоў
2021.09.08 20:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў