Беларусы з гуманітарным ВНЖ змогуць атрымаць польскі праязны дакумент замежніка для выезду за мяжу


Беларусы, якія атрымалі ў Польшчы часовы від на жыхарства з гуманітарных прычынаў, таксама могуць атрымаць польскі праязны дакумент для замежніка. Пра гэта паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.

Польскі праязны дакумент для замежніка. Крыніца: stayinpoland.blogspot.com

«З 1 студзеня 2023 года грамадзяне Беларусі, якія атрымалі дазвол на часовае пражыванне ў адпаведнасці з артыкулам 186 пунктам 1 падпунктам 9 Закону аб замежніках (Ustawa o cizoziemcach), могуць атрымаць польскі праязны дакумент для замежніка», – заявілі ў Цэнтры беларускай салідарнасці.

Ён выдаецца тэрмінам на адзін год і замяняе ў паездках за мяжу пашпарт у выпадках, калі дакумент згублены, пашкоджаны ці непрыдатны для выкарыстання, а атрымаць новы пашпарт немагчыма праз рызыку зазнаць рэпрэсіі ў выпадку вяртання на радзіму.

Падаваць заяву на выдачу польскага праязнога дакументу для замежніка неабходна ваяводзе па месцы жыхарства заяўніка.

Спампаваць бланк заявы можна праз спасылку.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў