Каля 700 тысяч асобаў пакінулі Расею з 21 верасня


З моманту абвешчання частковай мабілізацыі з Расеі выехалі каля 700 тысячаў чалавек. Такія звесткі прыводзіць Forbes.

Расейска-грузінская мяжа.
Фота: Varlamov News/Telegram

Некаторыя чыноўнікі ў Расеі падлічылі, што з 21 верасня, калі ўлады краіны пачалі частковую мабілізацыю, з РФ з’ехалі каля аднаго мільёна грамадзянаў. Іншыя крыніцы з адміністрацыі прэзідэнта Расеі кажуць, што выехалі да 700 тысяч асобаў. Колькі з тых, хто зʼехаў, турыстаў, якія плануюць вярнуцца, невядома.

«Forbes» падлічыла, што толькі ў Казахстан з’ехалі каля 200 тысяч грамадзянаў РФ.

Раней са спасылкаю на ФСБ паведамлялася, што з РФ зʼехалі каля 200 тысячаў чалавек.

Расейцы масава пакідаюць краіну пасля таго, як 21 верасня Крэмль пачаў частковую мабілізацыю. Паводле Сяргея Шайгу, да канца гэтага года ўлады краіны маюць намер набраць у войска каля 300 тысячаў чалавек, якіх накіруюць на вайну супраць Украіны.

Hавiны
У Расеі з пачатку мабілізацыі прызвалі больш за 200 тысячаў чалавек
2022.10.04 16:59

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў