10 адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі


Кваліфікацыйная камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці зладзіла чарговую атэстацыю адвакатаў. Па выніках у дачыненні да 10 адвакатаў пастанавілі спыніць ліцэнзіі, паведамляе прэсавая служба Мінюсту.

Міністэрства юстыцыі.
Фота: Еўрарадыё

3 лістапада адбылося паседжанне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці. Чыноўнікі Мінюсту зладзілі атэстацыю адвакатаў, па выніках якой пастанавілі, што некаторыя адвакаты не могуць працягваць прафесійныя абавязкі ў сувязі з недастатковай кваліфікацыяй, а іншых пазбавілі ліцэнзіі ў сувязі з «учыненнем правінаў, несумяшчальных са званнем адваката».

Агулам 10 адвакатаў больш не змогуць працягваць сваю прафесійную дзейнасць.

Чыноўнікі ў Беларусі масава пазбаўляюць адвакатаў ліцэнзіяў толькі за тое, што яны бароняць асобаў, якіх пераследуюць паводле палітычных матываў.

Hавiны
Адвакаткі, якія баранілі анархістаў, затрыманыя ў адміністратыўным парадку
2022.09.15 12:20

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў