На прадпрыемстве «Горадня Азот» двое працаўнікоў атруціліся газам


Пра надзвычайнае здарэнне паведаміў тэлеграм-канал «МотолькоПомоги». На прадпрыемстве «Горадня Азот» двое рабочых залезлі ў трубу з азотам і знепрытомнелі. Мужчыны знаходзяцца ў шпіталі.

Як стала вядома «МотолькоПомоги», які спасылаецца на крыніцу з прадпрыемства, пацярпелыя былі дастаўленыя «хуткай дапамогай» у шпіталь. Адзін з працаўнікоў знаходзіўся на той момант ў цяжкім стане.

Пазней «Рабочы Рух» удакладніў, што на заводзе здарылася блакаванне перадклапанаў на лініі аміяку, што выклікала выхад прадукту. Пацярпелі рабочыя, якія спускаліся ў калону.

«Рабочы Рух» паведамляе, што кіраўніцтва прадпрыемства ведала, што пасля капітальнага рамонту ў цэхах «Аміяк-3» і «Карбамід-3» праз дэфект калоны сінтэзу ўзнікаюць праблемы. Але калі яны здарыліся, яе працу не спынілі – «калону ачапілі і пачалі праводзіць расследаванне».

Hавiны
КДБ завяршыў расследаванне ў справе «Рабочага руху». Працоўных вінавацяць у здрадзе дзяржаве
2022.08.22 21:52

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў