«BYPOL» паказаў поўны запіс дрона-выведніка ў Мачулішчах


Арганізацыя «BYPOL» выставіла ў супольны доступ відэазапіс, зроблены дронам-выведнікам у Мачулішчах. Дрон бесперашкодна лятаў над аэрадромам і сядзеў на «талерцы» расейскага самалёта-лакатара А-50.

Ролік працягласцю каля дзвюх хвілінаў апублікавалі на YouTube-канале «BYPOL». У аб’ектыў дрона трапілі самалёты, што базуюцца ў Мачулішчах, а таксама той самы А-50, які пазней быў атакаваны.

«Беларускія партызаны цягам двух тыдняў з дапамогаю дронаў цывільнага прызначэння, набытых у краме, вялі авіявыведку на аэрадроме Мачулішчы. Падчас адной з паспяховых аперацыяў дрон не толькі залятаў на ахоўную тэрыторыю аэрадрому, пралятаў побач з расейскім ваенным самалётам А-50У, але і садзіўся на ягоную радыёлакацыйную станцыю, «талерку», – гаворыцца з паведамленні «BYPOL».

У арганізацыі адзначылі, што «на распрацоўванне і вытворчасць сродкаў барацьбы з дронамі выдаткавалі з бюджэту дзясяткі мільёнаў рублёў», аднак у патрэбны момант гэтыя сродкі не дапамаглі.

Абноўлена
«BYPOL» паказаў, як атакавалі расейскі самалёт у Мачулішчах
2023.03.02 16:11

Пра дыверсію ў Мачулішчах стала вядома ў нядзелю, 26 лютага. Адказнасць за яе ўзяў «BYPOL», у арганізацыі заявілі, што беларускія партызаны з дапамогаю дронаў падарвалі расейскі самалёт А-50 і паспяхова выехалі за мяжу.

На спадарожнікавым здымку, зробленым, як сцвярджаецца, пасля здарэння, відаць пашкоджанні на фюзеляжы: выглядае, што ў самалёта месцамі нібыта аблупілася фарба. Кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў сцвярджае, што ў А-50 знядзеілі абсталяванне, неабходнае для кіравання абстрэламі. Незалежнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма.

Напярэдадні дзяржаўныя крыніцы распаўсюдзілі відэа, імаверна, таго самага самалёта, які ў цемры перасоўваўся на нейкім аэрадроме. Ракурс не дазваляе зрабіць высновы пра стан борта, невядома, калі і дзе відэа было зробленае.

Сёння, паводле звестак «Беларускага Гаюна», А-50 вылецеў з Мачулішчаў у Расею, у Таганрог, дзе ёсць авіязавод. Там рамантуюць агрэгаты акурат такіх самалётаў-лакатараў.

Каментар
«Мы ж не з гранатамёта стралялі». «ByPol» – пра спадарожнікавы здымак А-50 у Мачулішчах
2023.03.01 13:07

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў