Рэпартаж «Белсату» трапіў у дзясятку найлепшых на «AIPS Sport Media Awards 2023»


Аўтарка праграмы «Беларускі свет» Вольга Воранава паказала гісторыю спартоўкі Карыны Казлоўскай. 

Карына праз сваю палітычную пазіцыю кінула Беларускую федэрацыю спорту і зрабілася чэмпіёнкай Польшчы. Беларуская лучніца асудзіла вайну ва Украіне, развіталася з беларускім спортам і таемна пакінула краіну. У 2020 годзе Карына падпісала ліст спартоўцаў за сумленныя выбары.

Беларускі свет
Кінула беларускую федэрацыю і зрабілася чэмпіёнкай
2023.05.30 16:30

Сёлета на конкурсе «AIPS Sport Media Awards 2023» было 1887 працаў з 140 краінаў свету. Прэмія «AIPS Sport Media Awards» – гэта найвышэйшая міжнародная ўзнагарода ў індустрыі спартовых медыяў, якой адзначаюць прафесіяналаў, якія працягваюць ствараць найлепшы, самы творчы кантэнт.

belsat.eu

Стужка навінаў