Кінула беларускую федэрацыю і зрабілася чэмпіёнкай


Беларуская лучніца асудзіла вайну ва Украіне і пакінула беларускую федэрацыю. Падрабязней у праграме «Беларускі свет».

Праз сваю пазіцыю чэмпіёнка Беларусі па стральбе з лука Карына Казлоўская сышла са зборнай і таемна з’ехала ў Польшчу год таму. У 2020 годзе яна падпісала ліст спартоўцаў за сумленныя выбары. Цяпер Карына жыве ў горадзе Жывец і выступае за наймацнейшы польскі клуб па стральбе з луку. У новай краіне ёй удалася перасягнуць уласны рэкорд.

«Калі шчыра, я зайздрошчу палякам, якія ў іх ёсць умовы для трэніровак. Таму што той самы інвентар у Беларусі каманда атрымлівае раз на два гады. Тут як толькі выходзіць новая мадэль, клуб набывае адразу сваім спартоўцам новыя мадэлі, новыя лукі, новыя плечы. Беларусь дастаткова бедная ў плане стральбы з лука».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Як паўставаў медыяпраект «Маланка»?
  • Праз Расею і Каўказ рэпрэсаваная сямʼя эмігравала ў Італію

belsat.eu