На «Еўрабачанні» аштрафавалі ўкраінскую дэлегацыю за майкі з надпісамі пра абаронцаў «Азоўсталі»


Арганізатары «Еўрабачання-2024» пакаралі штрафам украінскую дэлегацыю за з’яўленне ў эфіры конкурсу ў майках з надпісамі «Free Azovstal Defenders» («Вызваліце абаронцаў “Азоўсталі”»), распавяла спявачка Alyona Alyona з дуэту, які прадстаўляў Украіну.

Спявачкі Alyona Alyona і Jerry Heil.
Фота: Alyona Alyona / Instagram

Спявачка напісала на сваёй старонцы ў «Інстаграме», што ўкраінская дэлегацыя ведала пра рызыкоўнасць з’яўлення ў такіх майках на конкурсе, бо арганізатары папярэджвалі пра забарону любых надпісаў і брэндаў. Ахова правярала ўсіх удзельнікаў і калі знаходзіла нейкія надпісы на вопратцы, прымушала заклейваць іх чорным скотчам.

«Перад уваходам у залу нашая каманда апранула майкі пад свае іншыя майкі і кофты, мы здолелі прайсці з імі ў грынрум, – распавяла ўдзельніца ўкраінскага дуэту. – Мы ведалі, што калі будуць паказваць паўторы выступаў усіх артыстаў, то пакажуць і саму дэлегацыю, таму, калі да нас падышла камера, нашая каманда хутка раскрылася і паказала наш заклік усяму свету. Мы вельмі рызыкавалі, але ўсё атрымалася. Абышліся проста фінансавым штрафам».

У майках з надпісамі пра «Азоўсталь» была толькі каманда дуэту, самі спявачкі не апраналі іх, каб іх не дыскваліфікавалі.

Alyona Alyona зазначыла, што яна неймаверна радая, што ў іх атрымалася нагадаць свету пра ўкраінскіх ваеннапалонных.

Украіна заняла на «Еўрабачанні-2024» трэцяе месца. Пераможцай сёлета стала Швейцарыя.

Hавiны
Скандалы, пратэсты і разбітая ўзнагарода. На «Еўрабачанні-2024» перамагла Швейцарыя
2024.05.12 08:48

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў