Чыноўнікі пачнуць рэгуляваць кошты на прадметы гігіены


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з 1 студзеня пачне рэгуляваць кошты на прадметы гігіены, паведамляе ведамства.

Згодна з пастановаю МАРГ, з 1 студзеня ведамства пачне рэгуляваць кошты на падгузнікі для дарослых і пракладкі (пакеты) жаночыя. Чыноўнікі ўсталявалі максімальную гандлёвую надбаўку памерам 30 % тэрмінам на 90 дзён.

Кошты на гэтыя тавары гандляры павінныя прывесці ў адпаведнасць з дакументам.

Неабходнасць захады абумоўленая, як тлумачыць ведамства, падтрыманнем коштавай даступнасці гэтых тавараў.

Аб’ектыў
Колькі каштуе сустрэць Новы год?
2021.12.29 22:19

ВК belsat.eu

Стужка навінаў