Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю на прысуд журналіста Алеся Любянчука


Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыю асуджанага журналіста Алеся Любенчука. Разгляд справы адбыўся яшчэ 24 студзеня, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. Алеся Любянчука неўзабаве перавядуць у калонію, піша БАЖ.

Журналіст Алесь Любенчук.
Фота: spring96.org

Журналіста Алеся Любянчука летась пакаралі 3 гадамі зняволення за нібыта «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні». Палітвязень склаў на прысуд апеляцыю ў Вярхоўны суд. Але суд адхіліў зварот і пакінуў ранейшы прысуд. Неўзабаве журналіста могуць этапаваць у калонію, паводле некаторых звестак, гэта будзе папраўчая ўстанова №15 у Магілёве на Слаўгарадскай шашы, 183.

Алеся Любенчука затрымалі 26 траўня летась. Яго забралі з вёскі Крывічы Івейскага раёну, дзе ён жыў апошнім часам.

У 2020 годзе Любенчука некалькі разоў затрымлівалі за выкананне прафесійных абавязкаў, і ён адбываў арышт у турме ў Баранавічах. Пасля падзеяў 2020 Алесь Любянчук займаўся турызмам і аднаўленнем гістарычна-культурнай спадчыны свайго раёну.

Праваабаронцы прызналі Алеся Любянчука палітвязнем.

Hавiны
Журналіст Алесь Любянчук затрыманы ў межах крымінальнай справы
2022.05.26 19:54

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў