У Лос-Анджэлесе невядомы ўчыніў страляніну, загінулі 10 асобаў


У нядзелю 22 студзеня ў Лос-Анджэлесе невядомы ўчыніў страляніну ў Мантэрэй-парку. У выніку загінулі 10 асобаў, паведамляе «Associated Press».

У начным клубе ў Лос-Анджэлесе падчас святкавання кітайскага Новага году ўзброены чалавек распачаў страляніну, у выніку якой забіў 10 асобаў і яшчэ 10 атрымалі раненні. Пацярпелыя цяпер у шпіталі, іх стан вар’іруецца ад стабільнага да крытычнага.

Афіцыйна паліцыя не агучвае падрабязнасці страляніны. Цяпер вядзецца следства.

Вядома, што святкаванне кітайскага Новага года сабрала тысячы людзей у Мантэрэй-парку.Гэтая трагедыя стала 5-м па ліку масавым забойствам у ЗША з пачатку бягучага году.

Hавiны
Страляніна ў цэнтры Лондану: паранены чатыры чалавекі
2023.01.14 22:55

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў