У Еўразійскім банку развіцця назвалі прычыну росту цэнаў у Беларусі


Інфляцыя, якая рэзка замарудзілася ў трэцім квартале, у кастрычніку паскорылася амаль у два разы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

У прэзентаваным аналітычнай камандай Еўразійскага банку развіцця аглядзе эканомік ЕАЭС зазначаецца, што інфляцыя ў Беларусі ў гадавым выражэнні рэзка павысілася.

«Рост спажывецкіх цэнаў у кастрычніку склаў 3,7 % год да года ў параўнанні з 2,0 % у верасні і 2,3 % у жніўні», – сказана ў традыцыйным макраэканамічным аглядзе ЕАБР.

Эканамісты лічаць, што галоўнаю прычынаю рэзкага паскарэння росту цэнаў стаў леташні старт барацьбы з імі.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2022-га ўлады Беларусі заняліся барацьбою з ростам цэнаў, які рэзка паскорыўся, перш за ўсё на харчы.

«Ключавым фактарам стаў выхад з разліку дэфляцыі ў 1 %, зафіксаванай у кастрычніку мінулага года», – упэўненыя аналітыкі Еўразійскага банку развіцця.

Аналітыка
«Сітуацыя трымаецца на валаску». BEROC ацаніў перспектывы беларускай эканомікі і інфляцыі
2023.11.15 11:01

Пры гэтым у штотыднёвым эканамічным аглядзе адзначаецца, што больш за ўсё ў кастрычніку падскочылі цэны на прадукты харчавання.

«У гэтым годзе самым прыкметным было паскарэнне росту цэнаў на харчовыя тавары, да 4,3 % год да года ў кастрычніку (пры 2,4 % г/г у верасні), што сфармавала 1,8 % прыросту паказніку гадавой інфляцыі», – сказана ў аглядзе эканомік ЕАЭС.

Пры гэтым рост цэнаў на прадукты харчавання быў ледзь не ўдвая ніжэйшы, чым рост цэнаў на паслугі.

«Таксама істотны ўклад у прырост інфляцыі (1,9 %) фармуе рост цэнаў на паслугі, які склаў 7,9 % год да года ў кастрычніку (з 7,6 % г/г у верасні)», – сказана ў макраэканамічным аглядзе ЕАБР.

Але ёсць і прыемная навіна: замарудзілася павышэнне цэнаў на нехарчовыя тавары, у кастрычніку яны падаражэлі на 0,3 % у гадавым вылічэнні, пры інфляцыі 2,3 % г/г у верасні.

Аб’ектыў
У Беларусі растуць цэны на прадукты
2023.11.15 20:45

СП, belsat.eu

Стужка навінаў