Баевікі Вагнэра ўвайшлі ў склад спецназу МУС Беларусі


14 снежня 2023 года ў вайсковай частцы 3310 у Менску прайшлі вучэнні новага падраздзялення спецназу ўнутраных войскаў «Тарнада». Яно было створанае для «барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі». На відэа з вучэнняў можна заўважыць, што ў вайсковай частцы побач з дзяржсцягам лунае сцяг ПВК Вагнэра. 

У Беларусі баевікі ПВК «Вагнэр» уступілі ў рады спецназу Унутраных войскаў.
Фота: тэлеграм-канал Канстанціна Прыдыбайла

Прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла распавёў, што сцяг баевікоў атрымаў там пастаянную прапіску, паколькі найміты, якія могуць мець дачыненне да ваенных злачынстваў ва Украіне і іншых краінах, увайшлі ў склад спецназа «Тарнада», звяртае ўвагу тэлеграм-канал Беларусь галаўнога мозгу.

У Беларусі баевікі ПВК «Вагнер» уступілі ў рады спецназу Унутраных войскаў.
Фота: тэлеграм-канал Канстанціна Прыдыбайла

Нагадаем, паводле беларускага закону служыць у органах унутраных справаў могуць толькі грамадзяне. Аб’яднанне «BELPOL» даведалася, што ў Беларусі плануюць дазволіць замежным грамадзянам кантрактную службу ва ўзброеных сілах і ўнутраных войсках. Як паведамілі «Белсату» ў арганізацыі, гэта ініцыятыва дзяржаўнага сакратарыяту Савету бяспекі. Паводле неафіцыйных звестак, пасля 6 гадоў службы замежнікам будуць даваць беларускае грамадзянства.

Hавiны
«BELPOL»: У Беларусі плануюць дазволіць замежнікам кантрактную службу ў арміі і ўнутраных войсках
2023.12.08 14:58
Аб’ектыў
«BYPOL»: У Беларусі засталіся 200–300 вагнэраўцаў
2023.09.21 22:02

 

СП, belsat.eu

Стужка навінаў