Беларускі памежны камітэт: на мяжы з Польшчай знайшлі ўцекача ў непрытомным стане і амаль без вопраткі


Памежны камітэт Беларусі сцвярджае, што 16 кастрычніка на мяжы з Польшчай памежны атрад знайшоў групу ўцекачоў. Адзін з мігрантаў быў практычна без вопраткі, змерзлы, змоклы і без прытомнасці.

Беларускія памежнікі сцвярджаюць, што нашлі на мяжы ўцекача без прытомнасці.
Фота: скрыншот з відэа/Беларускі дзяржаўны памежны камітэт

Беларускія памежнікі запэўніваюць, што ўцекачоў гвалтам выгналі з польскай тэрыторыі, хоць мігранты прасілі не кідаць іх і аказаць дапамогу. Ратавалі мужчыну без прытомнасці ўжо нібыта беларускія медыкі. Памежны камітэт размясціў у сваім афіцыйным тэлеграм-канале і відэа здарэння.

Hавiны
Мігранты на польскай мяжы распавялі, як іх абакралі беларускія сілавікі
2021.10.16 12:29

У сваю чаргу памежная ахова Польшчы апублікавала відэа, на якім натоўп людзей нешта крычыць каля калючага дроту. Паводле польскіх памежнікаў, 15 кастрычніка 70 мігрантаў спрабавалі перайсці беларуска-польскую мяжу ў Мельніку на Падляшшы.

Два дні таму, 14 кастрычніка, польскія памежнікі паведамілі, што ў памежнай зоне, на тэрыторыі надзвычайнага становішча знайшлі цела 24-гадовага сірыйца. Пазней устанавілі, што з сярэдзіны верасня памерлы мужчына быў у Беларусі, пра што сведчаць знойдзеныя пры ім дакументы. Цяпер пракуратура займаецца расследаваннем прычыны смерці сірыйца.

Як паведамляе памежная служба Польшчы, цягам 15 кастрычніка было зафіксавана 592 спробы незаконна перасекчы польскую мяжу з боку Беларусі.

Адзін грамадзянін Іраку быў затрыманы. Астатнія спробы перасекчы мяжу памежнікі перадухілілі.

Hавiны
Памерлы на беларуска-польскай мяжы ўжываў лекі ад беларускіх памежнікаў
2021.09.21 13:33

Ад пачатку года было зафіксавана больш за 20 тысяч спробаў незаконна перасечны польскую мяжу з боку Беларусі. У міграцыйных цэнтрах Польшчы цяпер каля 1650 чалавек. Каля 5 % мігрантаў паспяхова пераходзяць мяжу нелегальна і дабіраюцца да Нямеччыны, сцвярджаюць у Службе памежнай аховы Польшчы.

Таксама пачынаючы са жніўня зафіксаваныя некалькі выпадкаў смерцяў мігрантаў на мяжы як з беларускага, так і з польскага бакоў.

ГГ, belsat.eu

 

 

 

Стужка навінаў