Праверку абставінаў смерці Вітольда Ашурка працягнулі на 2 месяцы


Упраўленне Следчага камітэту па Магілёўскай вобласці падоўжыла праверку па факце смерці ў шклоўскай калоніі палітвязня Вітольда Ашурка, паведамляюць naviny.by.

«Праверка прадоўжана ў сувязі з тым, што працягнулі час экспертызаў. Я спытаў, якія версіі разглядаюцца, на што следчы сказаў, што няма экспертызаў – няма версіяў», – сказаў брат палітвязня Андрэй Ашурак.

Да гэтага часу невядомы лёс дзённіка Вітольда Ашурка, пра які палітвязень згадваў у лістах і які не аддалі сваякам з астатнімі асабістымі рэчамі. Па словах брата, следчы падаў запыт у турму № 1 у Горадні, дзе палітвязень знаходзіўся ў апошні час да этапавання ў калонію. Адказ адтуль пакуль не прыйшоў.

Hавiны
«Атрымаў цялесныя пашкоджанні ў вобласці твару». СК апублікаваў шакавальнае відэа гібелі Вітольда Ашурка
2021.05.25 18:34
  • 50-гадовы Вітольд Ашурак – палітык і грамадскі дзеяч. Актывіста затрымалі летась 19 верасня на аўтавакзале ў Лідзе, калі ён вяртаўся з акцыі пратэсту. Суд над ім праходзіў у закрытым рэжыме. Ашурка асудзілі на 5 гадоў калоніі, абвінаваціўшы ў арганізацыі беспарадкаў і гвалце над міліцыянтам. На пачатку траўня яго этапавалі з Горадні ў шклоўскую калонію № 17, дзе ён загінуў пры нявысветленых акалічнасцях.
Артыкулы
«Нос хістаўся туды-сюды». Блізкія не вераць у негвалтоўную смерць Вітольда Ашурка
2021.07.21 14:24

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў