«Беларускі Гаюн» распавёў, адкуль з Беларусі таемна запускаюцца дроны


З тэрыторыі Беларусі расейцы ўсё часцей запускаюць дроны-камікадзэ, якія ляцяць у Кіеўскую вобласць. Адзінае месца, як высветлілі даследчыкі праекту «Беларускі Гаюн», з якога таемна могуць запускаць дроны, – чарнобыльская зона.

«Беларускі Гаюн» адзначае, што крыніцы пакуль не паведамлялі пра запускі дронаў з Беларусі. Тым не менш украінскі бок сцвярджае, што сапраўды з тэрыторыі нашай краіны ў Кіеўскую вобласць расесйкія вайскоўцы запускаюць дроны-камікадзэ. А паколькі інфармацыі пра запуск няма, то, імаверна, дроны вылятаюць з зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС (Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік).

Запаведнік сёння закрытая тэрыторыя, на якой няма нікога, акрамя аховы, і ёсць месцы, дзе няма мабільнай сувязі.

Пасля аналізу спадарожнікавых здымкаў даследнікі выявілі некалькі зонаў, дзе відаць некаторыя змены на мясцовасці за апошнія некалькі месяцаў. Адна з такіх зонаў вёска Уласы ў Хойніцкім раёне, а таксама вёска Кажушкі. Жыхароў у гэтых паселішчах няма. Таму і тут няма відавочцаў, якія б паведамілі адміністратарам праекту пра запускі дронаў.

Разбор
«Беларусаў і маскалёў не прымаем». Палякі тройчы адмовілі беларусу ва ўездзе ў краіну
2022.10.25 08:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў