Балгарыя часова прыпыніла імпарт збожжа з Украіны


Часовую забарону на ўвоз украінскага збожжа ўвяла Балгарыя, паведамляе Reuters. Раней такую захаду ўвялі Польшча, Славакія і Вугоршчына.

Загрузка збожжа.
Фота: Міністерство інфраструктури України / Facebook

Улады Балгарыі пастанавілі ўвесці часовую забарону на імпарт украінскага збожжа. Абмежавальныя захады не закрануць транзіт.

«За апошні год значная колькасць ежы засталася ў краіне і парушыла харчовыя ланцугі», – заявіў выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Гылыб Донеў.

Чыноўнік дадаў, што Балгарыя застаецца салідарнай з Украінай, але «банкруцтвы балгарскіх вытворцаў нічым не будуць садзейнічаць яе справе». Еўразвяз пакуль не можа дамовіцца аб агульнай палітыцы ў дачыненні да ўкраінскага збожжа, лічыць прадстаўнік Балгарыі.

Раней увоз украінскага збожжа забаранілі Польшча, Славакія і Вугоршчына. У Варшаве пазней заявілі, што абмежаванне здымуць з 21 красавіка. У Бруселі лічаць абмежавальныя захады незаконнымі.

Як раней паведамляў «Белсат», пасля поўнамаштабнага расейскага ўварвання і блакавання паставак украінскага збожжа праз чарнаморскія парты, транзітныя маршруты праляглі праз суседнія краіны Еўразвязу. Аднак гэта вызвала пратэсты, бо частка збожжа з Украіны стала асядаць на мясцовых рынках, як больш таннае. Гэта выклікала пратэсты фермераў.

Hавiны
Польшча разблакуе транзіт украінскага збожжа
2023.04.18 21:37

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў