Еўрапарламент прыняў даклад аб Беларусі


Еўрапарламент ухваліў даклад аб Беларусі, пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Х» журналіст Рыкард Юзьвяк.

«Еўрапарламент прыняў даклад, які не мае абавязковай сілы і «падтрымлівае заявы пра еўрапейскія памкненні беларусаў, зробленыя Святланаю Ціханоўскай і лідарамі беларускіх дэмакратычных палітычных партыяў». Маленькі-маленькі крок, але звычайна менавіта гэтак пачынаецца дарога да Еўразвязу», – напісаў журналіст.

Прэзідэнтка Еўрапарламенту Рабэрта Мэтсаля адзначыла: «Народ Беларусі павінен мець магчымасць жыць у свабодзе, быць вольным ад самадзяржаўя, вызваліцца ад прыгнёту. Гэта тое, чаго яны хочуць. Гэта тое, што яны выбралі. Гэта тое, чаго яны заслугоўваюць».

Рабэрта Мэтсаля падкрэсліла, што Еўрапарламент працягне падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы і адыгрываць актыўную ролю ў фармаванні рэакцыі Еўрапейскага Звязу на палітычны крызіс, што трывае ў Беларусі. Таксама яна лічыць вельмі важным пашыраць далейшыя санкцыі Еўразвязу супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Выступ прэзідэнткі Еўрапарламенту Рабэрты Мэтсалі.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Еўрадэпутаты заклікалі рэжым вызваліць усіх палітычных вязняў і асудзілі яго ролю як суўдзельніка ў вайне Расеі супраць Украіны. Таксама яны заклікалі да ўзмацнення санкцыяў Еўразвязу супраць Беларусі, падкрэсліўшы, што нядаўняе прыбыццё байцоў расейскіх наймітаў ПВК Вагнэра стварае новыя патэнцыйныя рызыкі для бяспекі Украіны і для краінаў-суседзяў Беларусі, а таксама для Еўразвязу ў цэлым.

Нагадаем, што перад абмеркаваннем дакладу да еўрадэпутатаў звярнулася беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, якая адзначыла, што галоўная мэта беларусаў – гэта Еўразвяз.

Hавiны
Святлана Ціханоўская ў Еўрапарламенце: Еўрапейскі Звяз – нашая галоўная мэта
2023.09.13 17:30

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў