Тры гады «хатняй хіміі» атрымалі менчукі за «вікторыю» і сцяжок


Суд Ленінскага раёну Менску вынес прысуд Арцёму Ждановічу і Кацярыне Стаднік, якіх абвінавацілі ў «арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзелу ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК).

Фота мае ілюстратыўны характар. 15 красавіка 2021 года. Менск, Беларусь.
Фота: АК / Белсат

Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна, паведамляе «Вясна».

Паводле матэрыялаў абвінавачання Арцём і Кацярына напрыканцы жніўня 2020 года ў Менску на праспекце Незалежнасці і бліжэйшых вуліцах, «дзейнічаючы супольна і ўзгоднена групай асоб з іншымі асобамі, прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што прывяло да парушэння працы грамадскага транспарту».

Выкарыстоўвалі ў якасці пратэснай сімволікі сцяжок бел-чырвона-белага колеру (а абвінавачаны Ждановіч пры гэтым дэманструючы ў якасці пратэснага сімвалу жэст V пальцамі рук), рухаліся па праезнай частцы дарогі, блакавалі шлях транспартным сродкам.

Артыкулы
Палітвязня Паўла Разановіча на судзе «групы Аўтуховіча» змясцілі ў клетку-«стакан»
2022.07.12 14:49

Марыя Мурашка

Стужка навінаў