Лукашэнка паабяцаў не выганяць айцішнікаў з Беларусі


Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з расейскім паслом Барысам Грызловым выказаўся наконт супрацы Беларусі і Расеі ў сферы IT. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.

Лукашэнка запэўніў, што не збіраецца згортваць IT-сферы.

«Як некаторыя тут кажуць: вунь, там Лукашэнка зараз усіх айцішнікаў павыганяе. Ды не, нездарма я гэты парк ствараў. Ён працуе і будзе працаваць. Я проста цяпер займаюся шчыльна гэтым пытаннем, бо мне трэба сустрэцца з айцішнікамі, і не толькі ў парку», – сказаў ён.

Hавiны
Больш чым палова апытаных айцішнікаў або з’ехалі, або хочуць зʼехаць з Беларусі
2022.03.23 10:05

«Думаю, мы з Расеяй тут шмат што можам зрабіць. Мы нарэшце мусім схіліць нашых айцішнікаў да вытворчасці гатовага канчатковага прадукту, а не на пабягушках быць у буйных кампаніяў. Так, грошы, так, мільярды долараў – усё гэта зразумела. Але трэба рабіць з нуля гатовы прадукт і засвойваць яго тут, на постсавецкай прасторы. Перш за ўсё ў Беларусі і Расеі. Таму ёсць дзе разгарнуцца», – сказаў ён

Лукашэнка адзначыў, што на гэта, зразумела, неабходныя пэўныя сродкі, але гэта не гіганцкія грошы, іх можна прадугледзіць у саюзным бюджэце.

Аб’ектыў
IT у Беларусі: пацыент хутчэй жывы ці мёртвы?
2022.04.04 22:42

РР belsat.eu

Стужка навінаў