Хто інвестуе ў Беларусь? Топ-тры краінаў


У першым квартале 2024 года замежныя краіны інвеставалі ў эканоміку Беларусі $ 2,8 млрд. На першым месцы прадказальна – кампаніі з РФ, паведамляе нацыянальны статыстычны камітэт.

Долары ЗША і еўра. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Доля інвестыцый Расеі ў Беларусь склала 57,5 %. На другім месцы кампаніі Кіпра (13,5 %), а на трэцім – Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (9,8 %).

Паводле дадзеных ведамства, больш за ўсё грошай замежнікі ўкладваюць у аптовы і раздробны гандаль, рамонт матацыклаў і аўтамабіляў ($1,435 млрд, альбо 50,5 %). На другім месцы прамысловасць – $ 841 млн (29,7 %), на трэцім інфармацыя і сувязь – $ 194 млн (6,8 %).

Беларускія кампаніі ў сваю чаргу таксама інвестуюць у замежныя краіны, дакладней, у адну – Расею (91 %).

Адзначым, што ў Беларусі створаныя неспрыяльныя ўмовы для інвеставання, асабліва з «недружалюбных» краінаў. Так, улады забаранілі замежным інвестарам прадаваць свае акцыі і долі амаль у 2 тысячах кампаніяў, а замежныя ўласнікі кампаніяў у Беларусі не могуць свабодна атрымліваць дывідэнды – ім даводзіцца прасіць дазволу ў аблвыканкамаў і Менгарвыканкаму.

Разбор
«Улады хапаюць паветра перад утапленнем». Ці моцна ўдараць новыя санкцыі па «несяброўскіх» інвестарах?
2024.04.23 19:59

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў