У цэнтры Магілёва пад зямлёй знайшлі тысячы чалавечых костак


У цэнтры Магілёва ў ходзе рамонтных работ выяўлена больш за 3,5 тысяч касцяных парэшткаў, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Фота: sudexpert.gov.by

Гэта адбылося ў канцы сакавіка пры закапванні катлавана на скрыжаванні вуліцы Карпінскага і Медыцынскага завулка, удакладнілі ў ведамстве.

«У рамках судовай медыка-крыміналістычнай экспертызы касцяных парэшткаў даследавана больш за 3 600 аб’ектаў: рэбры, чарапы, трубчастыя косткі, пазванкі, ніжнія сківіцы і інш. Устаноўлена, што яны з’яўляюцца чалавечымі і адносяцца да не менш за 124 чалавек. Характар змены дадзеных касцяных парэшткаў паказвае на тое, што даўнасць пахавання складае звыш 70 гадоў», – гаворыцца ў паведамленні.

На некаторых касцяных аб’ектах судэкспертамі «выяўленыя сляды, якія могуць сведчыць аб перанесенай хірургічнай аперацыі (ампутацыі канечнасці)».

Адзначаецца, што будзе праведзеная экспертыза касцяных парэшткаў, якія «пазней выяўленыя на гэтай жа тэрыторыі».

Фота: sudexpert.gov.by

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў