КДК распавёў, колькі крымінальных спраў заведзена за фінансаванне «экстрэмізму» і «тэрарызму»


За фінансаванне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці ў 2023 годзе ў Беларусі распачата 80 крымінальных справаў. Гэта заявіў старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Прэс-служба КДК адзначае, што выявілі адпраўнікоў і атрымальнікаў такіх сродкаў.

«Асноўныя намаганні ў сферы спынення каналаў фінансавання экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці былі сканцэнтраваныя на аналізе абарачэння крыптавалютаў і кантролі плацежных сэрвісаў розных электронных сістэмаў і сацсетак», – распавядае КДК.

Пасля выбараў 2020 года ўлады Беларусі актыўна называюць палітычных апанентаў і актывістаў экстрэмістамі і тэрарыстамі. Як фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці можа разглядацца нават дапамога палітычным зняволеным.

Напрыклад, у Берасці 63-гадовую жанчыну затрымалі ў межах крымінальнай справы. Следчы камітэт назваў яе «спонсаркай экстрэмізму» за тое, што яна пераводзіла грошы выключна палітычным зняволеным.

Каментар
«Любая дзейнасць можа стаць злачынствам». Ці пачалі садзіць за грашовыя пераводы палітвязням?
2024.04.05 15:13

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў