Беларусь дамовілася плаціць за расейскі газ рублямі


11 траўня ў Маскве адбылася сустрэча міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і міністра энергетыкі Расеі Мікалая Шульгінава ў пытаннях супрацы ў газавай сферы. Пра гэта паведамілі ў беларускім Міністэрстве энергетыкі.

Беларуска-расейскія перамовы пра газ.
Фота: Минэнерго Официальный / Telegram

Бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў газавай сферы, рэалізацыю захадаў праграмы фармавання аб’яднанага рынку прыроднага газу.

Па выніках сустрэчы міністры падпісалі пратакол пра ўнясенне змяненняў у міжурадавае пагадненне аб парадку фармавання цэнаў пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспартаванні па газаправодах на яе тэрыторыі ад 25 лістапада 2011 года, а таксама пратакол пра ўнясенне змяненняў у міжурадавае пагадненне аб умовах куплі-продажу акцыяў і далейшай дзейнасці «Белтрансгазу» ад 25 лістапада 2011 года.

Паводле Мінэнерга РФ, дакумент прадугледжвае пераход Беларусі на аплату газу расейскімі рублямі і ўмовы фармавання цаны на газ з красавіка да канца 2022 года.

Hавiны
Мінфін Нямеччыны: «Зробім усё магчымае, каб пазбавіцца расейскай энергетычнай залежнасці»
2022.04.30 16:39

ПС belsat.eu

Стужка навінаў