Галоўнае за дзень: Эскалацыя вакол Украіны і аварыі на метро ў Менску


11 лютага беларусы працягвалі супрацьстаянне фальсіфікацыям выбараў і гвалту сілавікоў. Падводзім вынікі дня.

Сітуацыя вакол Украіны

На думку кіраўніцтва заходніх краінаў, сітуацыя вакол Украіны вельмі моцна абвастрылася і можа прывесці да вайны ў любы момант.

Hавiны
«Уварванне можа пачацца ў любы момант». У ЗША адзначаюць трывожныя прыкметы расейскай эскалацыі
2022.02.11 22:01

З прычыны крызісу вакол Украіны ў беларусаў узніклі праблемы пры спробе ўехаць у яе.

Hавiны
Праблемы з уездам ва Украіну з Беларусі: праводзяць допыты і правяраюць тэлефоны
2022.02.11 12:40

Офіс Святланы Ціханоўскай паведаміў, што знаходзіцца ў кантакце з МЗС Украіны з гэтай прычыны.

Hавiны
«На сувязі з МЗС Украіны». Офіс Ціханоўскай займаецца пытаннем допуску беларусаў ва Украіну
2022.02.11 16:24

Таксама яна мае ўзяць удзел у Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі.

Hавiны
Ціханоўская далучыцца да Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі
2022.02.11 20:18

Не мост, дык метро

У Менску тым часам здарыліся адразу дзве аварыі, звязаныя з метрапалітэнам. Спачатку адбылося задымленне на станцыі «Кастрычніцкая».

Hавiны
У Менску адбылося задымленне на станцыі метро «Кастрычніцкая», рух цягнікоў быў спынены
2022.02.11 08:50

А затым абваліўся і грунт падчас будаўніцтва адной са станцыяў трэцяй лініі метро.

Hавiны
На будоўлі менскага метро абваліўся грунт, адзін чалавек трапіў пад завал
2022.02.11 14:56

Загінуў адзін рабочы.

Hавiны
Загінуў рабочы, якога засыпала на будоўлі метро ў Менску
2022.02.11 16:00

Тым часам адкрылі рух па новым мосце праз Нямігу.

Hавiны
У Менску адкрылі рух праз новы мост на Нямізе
2022.02.11 08:33

Але ў архітэктараў ёсць пытанні да яго трываласці і бяспекі.

Hавiны
«Будзе выклікаць пытанні надзейнасці, я б не давяраў яму». Размова з архітэктарам пра новы мост на Нямізе
2022.02.11 15:50

Не паказваюць вынікаў і алімпійскія спартоўцы.

Hавiны
Беларускія біятланісткі праваліліся ў спрынце. Чакаем «пакаяннага відэа»?
2022.02.11 14:23

Рэпрэсіі пад «рэферэндум»

Але замест таго, каб займацца праблемамі, улады Беларусі працягваюць рэпрэсіі. Напрыклад, затрымліваюць патэнцыйных сябраў выбарчых камісіяў перад «рэферэндумам».

Hавiны
Перад псеўдарэферэндумам у Мастах затрымалі актывіста, які хацеў увайсці ў выбарчую камісію
2022.02.11 10:10

А для правядзення «рэферэндуму» рыхтуюцца адмысловыя групы міліцыі, АМАПу і ўнутраных войскаў.

Hавiны
Першы ў памяшканне будзе заходзіць міліцыянт. Міністр МУС Кубракоў распавёў, як пройдзе «рэферэндум»
2022.02.11 15:46

Працягвае сваю галадоўку восьмы дзень філосаф Уладзімір Мацкевіч.

Артыкулы
Філосаф Мацкевіч галадае восьмы дзень. Чаму ўладам варта нешта вырашаць менавіта ў гэты дзень
2022.02.11 15:29

Пры гэтым з ціскам сутыкаюцца не толькі актывісты. Гэтак, школьнікаў і іх бацькоў прымушаюць падпісвацца на праўладныя тэлеграм-каналы.

Hавiны
У Добрушы і Клімавічах школьнікаў і іх бацькоў прымушаюць падпісвацца на праўладныя каналы
2022.02.11 18:38

З’явілася і відэа супрацьстаяння з міліцыяй у вёсцы Чырвоная Слабада пад Салігорскам.

Hавiны
«Дакумент свой пакажы». З’явіліся відэа ўзброенага канфлікту з міліцыянтамі ў Салігорскім раёне
2022.02.11 21:16

Тым часам з Беларусі працягваюць эвакуяваць рэпрэсаваных.

Hавiны
BYSOL эвакуяваў мянчанку, якую асудзілі за «дэманстратыўныя» танцы ля Вечнага агню
2022.02.11 19:10

Пра тое ж, як BYSOL вывозіць палітвязняў з Беларусі, нам распавёў Андрэй Стрыжак.

Артыкулы
Як працуе «падземная чыгунка» Беларусі. Інтэрв’ю з кіраўніком «BySol» Андрэем Стрыжаком
2022.02.11 10:56

ПС belsat.eu

Стужка навінаў