Офіс Святланы Ціханоўскай адрэагаваў на паведамленні пра праблемы, якія ўзніклі ў грамадзянаў Беларусі пры спробе ўехаць ва Украіну.
«Офіс Святланы Ціханоўскай на сувязі з МЗС Украіны па гэтым пытанні і сочыць за развіццём падзеяў. Мы робім усё магчымае, каб развязаць гэтую сітуацыю», – гаворыцца ў паведамленні.
Там адзначылі, што меры кантролю на ўезд ва Украіну ўзмоцненыя праз вайсковыя вучэнні ваенных вучэнняў, якія праходзяць у Беларусі з удзелам войскаў Расеі.
«Праз дзеянні рэжыму да беларусаў пачынаюць ставіцца як да магчымых акупантаў і ворагаў. Усё гэта адбываецца праз Аляксандра Лукашэнку, які на сёння сам не можа гарантаваць незалежнасць і суверэнітэт краіны, прэзідэнтам якой ён быў. І церпяць у гэтым, як звычайна, простыя людзі», – адзначылі ў офісе.
З раніцы 11 лютага пачала паступаць інфармацыя аб праблемах з уездам ва Украіну з Беларусі.
Напрыклад, на наземнай мяжы высадзілі 8 чалавек – грамадзянаў Беларусі. Пасажыры ў аэрапорце Барыспалю таксама праходзяць спецкантроль з індывідуальным допытам і праверкай асабістых фота ў тэлефоне.
ПС belsat.eu