На дзяржаўным TV распавялі пра затрыманых на падставе дыверсіі ў Мачулішчах


Тэлеканал «Беларусь-1» паказаў сюжэты, прысвечаныя дыверсіі з расейскім самалётам А-50 у Мачулішчах. Дзяржаўны тэлеканал агучыў некаторыя моманты афіцыйнай версіі нападу і агучыў прозвішчы затрыманых.

Мікалай Швец, датычны, са словаў дзяржаўных медыяў, дыверсіі ў Мачулішчах. Крыніца: БелТА

Дзяржаўнае тэлебачанне паказала сюжэт пра падрыў расейскага самалёта А-50 у Мачулішчах. Частка матэрыялу была прысвечаная «ўкраінскаму дыверсанту» Мікалаю Швецу. На «Беларусь-1» паказалі ягоны заезд у Беларусь і пацвердзілі затрыманне ў доме Настассі і Алега Сычова.

Акрамя гэтага, агучылі  іншыя прозвішчы асобаў, нібыта датычных выбухаў. У прыватнасці, прагучала імя Ліліі Шарай, а таксама ейнай стрыечнай сястры Алы Яцуты. Гэтыя жанчыны, паводле версіі тэлеканалу, завербаваныя СБУ. Пасля спробы дыверсіі, паводле БТ, няўдалай, Яцута выехала з Беларусі. Таксама пакінула нашую краіну і яшчэ адна асоба, датычная дыверсіі, нехта Дзёмін.

Атака на расейскі самалёт А-50 у Мачулішчах адбылася 26 лютага. Адказнасць за дыверсію ўзяў на сябе «BYPOl». Спачатку дзяржаўныя медыі перадавалі, што інфармацыя пра атаку – фэйк, самалёт, які каардынаваў ракетныя абстрэлы Украіны, не пацярпеў. Аднак праз некалькі дзён ён паляцеў на рамонт у расейскі Таганрог.

Каментар
Кіраўнік «ByPol» растлумачыў гнеўны спіч Лукашэнкі пра А-50 незадаволенасцю Крамля
2023.03.07 17:46

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў