«Мы з табой!» Лідар ДДТ Юрый Шаўчук падтрымаў Кацярыну Андрэеву


Лідар гурту ДДТ Юрый Шаўчук даслаў палітзняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай аўтарскі шарж і словы падтрымкі. Пра гэта распавёў у Фэйсбуку муж нашай каляжанкі Ігар Ільяш.

«Дабра і міру Андрэевай Каці! Дарагая, мы з табой», – напісаў Шаўчук і намаляваў свой аўтапартрэт. Таксама ён даслаў здымак свайго гурту з подпісам «Каця, трымайся!»

Паштоўка Юрыя Шаўчука для Кацырыны Андрэевай.
Фота: Игорь Ильяш / Facebook

Кацярына Андрэева распавяла ў лісце сваякам, што была вельмі кранутая, калі атрымала ў гомельскім СІЗА словы падтрымкі ад Юрыя Шаўчука – у яе «нават слёзы на вачах выступілі».

Здымак, які даслаў Юрый Шаўчук Кацярыне Андрэевай.
Фота: Игорь Ильяш / Facebook

«Падтрымка ад найлепшага, на мой погляд, сучаснага рускага паэта і любімага выканаўцы, годнага чалавека і грамадзяніна – гэта тое, што неверагодна ўмацоўвае дух.

Раскрыю маленькі сакрэт: з таго моманту, як я пазбавілася магчымасці слухаць свой плэйліст, падборка любімых песень перамясцілася ў маю памяць, і на самых крутых паваротах маршруту ў галаве заўсёды грала ДДТ. Часцей за ўсё «Свабода», «Мёртвы горад», «Капітан Калеснікаў», «Гэта ўсё», а пасля таго, як мяне асудзілі за «дзяржаўную здраду» на 8 з лішнім гадоў (хоць лішнія – усе) – вядома ж «Радзіма»… І вялікі дзякуй за антываенную пазіцыю. Я веру, што «Гасподзь нас паважае», – працытаваў Ігар Ільяш ліст Кацярыны Андрэевай.

Hавiны
Разгляд апеляцыйнай скаргі Кацярыны Андрэевай пачнецца 20 верасня
2022.08.12 18:31

Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву затрымалі 15 лістапада 2020 года падчас стрыму з плошчы Пераменаў. Разам з журналісткаю Дар’яй Чульцовай яе асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Сёлета Кацярыне выставілі новае абвінавачанне – у «здрадзе дзяржаве». 13 ліпеня Гомельскі абласны суд прызначыў ёй 8 гадоў і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму паводле сфабрыкаванага абвінавачання.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. На падставе якіх падзеяў паўстала гэтая справа, дасюль невядома. У судзе было заяўлена, што Кацярыну прызналі віннай «у перадачы дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве».

Артыкулы
Павел Латушка заклікаў Еўразвяз прыняць санкцыйны акт «За Кацярыну Андрэеву»
2022.07.16 23:15

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў