«The New York Times» заўважыла раскол паміж адміністрацыяй Зяленскага і камандаваннем ЗСУ


Выданне «The New York Times» лічыць, што раскол паміж цывільным і вайсковым кіраўніцтвам Украіны нарастае.

Да адпаведных высноваў выданне прыйшло пасля заявы намесніка кіраўніка Офіса прэзідэнта Ігара Жоўквы, які, каментуючы інтэрвʼю Валерыя Залужнага «The Economist», зазначыў, што «не варта выносіць на публіку тое, што адбываецца на фронце». Паводле чыноўніка, гэта «аблягчае працу агрэсара». NYT расцанілі словы Жоўквы як «яскравы публічны папрок» з боку прэзідэнцкай адміністрацыі.

Таксама журналісты звярнулі ўвагу на выказванні Уладзіміра Зяленскага, які не пагадзіўся з тым, што на фронце склалася патавая сітуацыя.

Яшчэ адной важнай прыкметай расколу выданне лічыць той факт, што прэзідэнт Украіны без тлумачэнняў звольніў аднаго з першых намеснікаў генерала Залужнага, камандуючага Сіламі спецыяльных аперацый генерала Віктара Харэнкі. Амерыканскія афіцэры, якія працавалі з генералам Харэнкам, былі здзіўлены гэтай навіной, бо ён меў добрую рэпутацыю. Пры гэтым незразумела, ці папярэдзілі аб гэтым рашэнні самога Залужнага.

Паводле NYT, чуткі аб напружанасці паміж прэзідэнтам і галоўнакамандуючым ЗСУ наконт стратэгіі і кадравых прызначэнняў цыркулююць у Кіеве ўжо больш за год, але раней гэта не выліваліся ў публічныя рознагалоссі.

Аналітыка
Украіна прызнала: сітуацыя на фронце зайшла ў тупік. Чаму так здарылася і ці ёсць выйсце?
2023.11.03 17:51

Нагадаем, выданне «The Economist» 1 лістапада апублікавала інтэрв’ю Валерыя Залужнага, у якім ён шчыра прызнаецца, што сітуацыя на фронце зайшла ў тупік, а працяглая пазіцыйная вайна выгадная Расеі, а не Украіне. Выказванні галоўнакамандуючага ЗСУ выклікалі вялікі рэзананс як ва Украіне, так і за мяжой.

Hавiны
«Не будзе такога». Зяленскі пра імаверныя перамовы з Расеяй
2023.11.04 18:03

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў