Заробкі ў Беларусі ў красавіку зноў выраслі, знізіўшыся ў Менску і ў ІТ


Намінальны налічаны сярэдні заробак (да выплаты падаткаў) у Беларусі ў красавіку павялічыўся на Br 21,4 і склаў Br 2182,5. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by

У рэальным выражэнні з папраўкаю на інфляцыю сярэдні заробак за год вырас на 15,1 %. Тэмпы росту заробку павялічыліся ў сакавіку, калі прырост складаў 12,8 %.

У Менску сярэдні заробак у красавіку пасля росту ў сакавіку знізіўся да Br 2942,7, павялічыўшыся за год на 15 %. Самым нізкім заробак быў у Магілёўскай вобласці – Br 1815,7 (рост за год на 16,9 %).

Самыя высокія заробкі ў красавіку былі ў ІТ: Br 7034,7. Але за месяц яны паменшыліся на Br 900. За год рост склаў толькі 5,7 %. Самы нізкі заробак атрымлівалі ў красавіку работнікі цырульняў і салонаў прыгажосці – Br 1153,5.

Разбор
Колькі падаткаў у Беларусі насамрэч бяруць з сярэдняга заробку. Палічылі з эканамісткай
2024.01.29 08:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў