У Іране агучылі папярэднія вынікі расследавання авіякатастрофы, у якой загінуў прэзідэнт


Генеральны штаб Узброеных сілаў Ірану апублікаваў папярэднюю справаздачу пра катастрофу гелікоптара, у выніку якой загінулі прэзідэнт краіны Эбрагім Раісі, міністр замежных справаў і іншыя асобы. Пра гэта паведамляе IRNA.

Іранскі прэзідэнт Эбрагім Раісі.
Фота: tasnimnews.com

Згодна са справаздачай, гелікоптар рухаўся паводле прызначанага маршруту і не адхіляўся ад яго. За 1,5 хвіліны да катастрофы пілот выходзіў на сувязь з іншымі двума гелікоптарамі лётнай групы. Нічога падазронага не заўважана і ў гутарках дыспетчараў з экіпажам.

На гелікоптары не знойдзена слядоў куляў ці іншага вонкавага ўздзеяння. Ён загарэўся ўжо пасля сутыкнення з зямлёй.

Вывучэнне дакументаў і абставінаў катастрофы працягваецца.

Прэзідэнт Ірану Эбрагім Раісі загінуў ва ўзросце 63 гадоў у выніку авіякатастрофы 19 траўня. Ён быў прыхільнікам рэпрэсіяў і падазраецца ў датычнасці да масавых смяротных пакаранняў дысідэнтаў. Пры ім Іран упершыню атакаваў тэрыторыі Пакістану і Ізраілю.

Аналітыка
Магчымасць пераменаў у Іране або кірунак на агрэсію. Як смерць прэзідэнта паўплывае на краіну?
2024.05.20 16:13

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў