Кошт аўтамабільнага паліва на заправачных станцыях Беларусі 3 траўня зноў змяняецца. Пра гэта паведамляе канцэрн «Белнафтахім».
Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,69 рубля, АІ-95-К5-Еўра – 1,79 рубля, АІ-98-К5-Еўра – 2,01 рубля.
Дызельнае паліва патаннее да 1,79 рубля.
Кошт аўтамабільнага паліва зніжаецца ў Беларусі з 12 красавіка. Гэты раз стаў чацвёртым. Адбываецца гэта на фоне рэкорднага падзення сусветных коштаў на нафту.
Пры гэтым кошты на аўтамабільнае паліва ў Беларусі па-ранейшаму вышэйшыя, чым былі на пачатку года.
МГ belsat.eu