Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да старшыні Пухавіцкга раённага выканаўчага камітэту Сяргея Ленкаўца, а таксама ў дачыненні да іншых асобаў. Падазраваных вінавацяць у карупцыі.
Прэсавая служба галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата СК паведамляе, што ў дачыненні да падазраваных ужыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Следчыя сумесна з супрацоўнікамі міліцыі праводзяць комплекс аператыўных мерапрыемстваў і следчых дзеянняў, накіраваных на ўсталяванне ўсіх абставінаў супрацьпраўнай дзейнасці фігурантаў крымінальнай справы.
Паводле TUT.BY акрамя старшыні райвыканкаму затрыманыя гендырэктар «Пухавіцкага Аграпрадукту» Іван Гумовскі і яшчэ шэраг кіраўнікоў – усяго сем асобаў.
СК, belsat.eu