Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 1. арт. 339/1 (жорсткае абыходжанне з жывёламі) за забойства кацяня.
«Следствам устаноўлена, што мужчына, знаходзячыся ля падʼезда жылога дому па вул. Русіянава, узяў у рукі маленькага кацяня і не менш за 5 разоў ударыў яго галавой аб сцяну дома. Ад атрыманых траўмаў жывёла памерла на месцы. Дадзеныя дзеянні ён ажыццявіў у прысутнасці мінакоў. Відавочцы здарэння неадкладна паведамілі пра гэта ў праваахоўныя органы. Акрамя таго, адзін са сведкаў інцыдэнту зняў на камеру мабільнага тэлефона знешнасць парушальніка», – паведамляецца на сайце СК.
Праваахоўнікі адзначаюць, што кацяня забіў 56-гадовы мянчук, які ў гэтым момант быў пʼяны.
«У ходзе допыту падазраванага ў частцы датычнай матыву здзяйснення злачынства ён звярнуў увагу на тое, што кацяня выклікаў у яго раздражненне, паколькі некаторы час пражываў у жанчыны, з якой ён распіваў спіртное непасрэдна перад інцыдэнтам на вуліцы», – паведамляюць СК.
Менчуку пагражае штраф, выпраўчыя працы або арышт на тэрмін да аднаго году.
ІІ, belsat.eu