Кіраўнік спецслужбаў Літвы: Дзейнасць КДБ Беларусі дасягнула гістарычных вышыняў


Кіраўнік Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс кажа, што дзейнасць КДБ цяпер як ніколі інтэнсіўная, піша BNS.

«Мы бачым актывізацыю дзейнасці КДБ Беларусі, якая фактычна дасягнула гістарычных вышыняў. Такой інтэнсіўнай яна не была ніколі», – заявіў Дарус Яўнішкіс у інтэрв’ю радыё LRT.

Дзейнасць некаторых беларусаў у Літве выклікае пэўныя пытанні, паводле чыноўніка:

«Акрамя таго, не будзем забываць, што ў нас вельмі вялікая беларуская дыяспара, жыхары, якія прыязджаюць сюды і ўздымаюць пэўныя контрвыведныя пытанні».

Таксама Янішкіс адзначыў павелічэнне распаўсюду расейскай прапаганды ў Літве.

Паводле кіраўніка Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі Літвы, няма звестак, што службы недружалюбных краінаў спрабуюць завербаваць дзяржаўных чыноўнікаў, палітыкаў. Але калі такія спробы будуць, літоўскія спецслужбы будуць выяўляць і перадухіляць пагрозы.

Дарус Яўнішкіс назваў ілжывыя паведамленні пры выбуховыя прылады ў школах ды іншых месцах Літвы інфармацыйнай атакаю з боку варожых сілаў:

«Усе гэтыя пагрозы падарваць школы ці нейкія ўстановы, пагрозы падарваць нейкую ГЭС, урэшце аэрапорты… Мы мусім разумець, што мы ўжо ўцягнутыя ў гэты вір. Гэта інфармацыйныя аперацыі, скіраваныя на тое, каб мы ўвесь час жылі ў пачуцці нявызначанасці, увесь час думаючы, што ўсё вельмі дрэнна».

Hавiны
У Літве расказалі, колькі беларусаў лічаць пагрозай нацыянальнай бяспецы
2023.11.22 19:07

У Літве ў кастрычніку было шмат ілжывых паведамленняў пра выбуховыя прылады ў школах ды іншых арганізацыях краіны, у тым ліку на Ігналінскай АЭС, аднак ніводнае з іх не пацвердзілася.

Акрамя таго, стала вядома, што Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі на просьбу Міністэрства ўнутраных справаў Літвы праверыць 761 чалавека, якія за апошнія 30 гадоў атрымалі літоўскае грамадзянства ў парадку выключэння.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў