Вайсковец памёр падчас вучэнняў на Абуз-Лясноўскім палігоне (230-ы агульнавайсковы палігон) пад Баранавічамі. Пра гэта паведамляе «BYPOL».
Паводле звестак аб’яднання, загінуў камандзір батарэі 105-га асобнага механізаванага батальёну 11-й АМБр, якая дыслакуецца ў Слоніме, старэйшы лейтэнант Сяргей Аляксандравіч Талатыннік 1999 года нараджэння.
«На дадзены момант разглядаюцца дзве версіі таго, што здарылася: суіцыд і неасцярожнае абыходжанне са зброяй. Мы будзем сачыць за інфармацыяй, якая паступае», – піша «BYPOL».
Сяргей Талатыннік паходзіць з вёскі Адрыжын Іванаўскага раёну, выпускнік Вайсковай акадэміі.
Арсен Рудэнка belsat.eu