Ратавальнікі не могуць знайсці беларусаў, якія зніклі пры пад'ёме на Эльбрус


На заходнім схіле гары Эльбрус шукаюць групу беларускіх турыстаў з шасці чалавек, паведаміла МНС Расеі 23 траўня. Яны не рэгістраваліся ў адпаведным пункце і раптоўна перасталі выходзіць на сувязь.

Гара Эльбрус. Крыніца: radioiskatel.ru

Узыходжанне беларусаў пачалося 14 траўня, але вярнуцца група мусіла яшчэ 21 траўня. На пошукі накіравана наземная групоўка ратавальнікаў МНС Расеі ў складзе з 16 чалавек, 5 адзінак тэхнікі і беспілотнага лятальнага апарата. Таксама разглядаецца пытанне аб прыцягненні верталёта, але праз ўмовы надвор’я зрабіць гэта пакуль немагчыма. Пошукі ўскладняюцца пагаршэннем надворʼя і складаным горным рэльефам мясцовасці.

Ратавальнікі прыбылі ў наваколлі населенага пункта Хурзук Карачаеўскага раёну і абследуюць усе магчымыя маршруты, якія вядуць на заходні схіл гары Эльбрус. Яны абследавалі пачатак маршруту і перавал Хаду-Тау, цясніны Чыкер і Трайны, а таксама вярхоўі ракі Біцюк-Цюбе, апытаны мясцовыя жыхары.

Паведамляецца, што раніцай 24 мая наземная групоўка МНС Расіі адновіць пошукавую аперацыю і ажыццявіць падʼём да штурмавага лагера, дзе ратавальнікі абследуюць мясцовасць, у тым ліку пад вяршыняй гары Уцюг.

Пракуратура РФ арганізавала праверку ў сувязі са знікненнем групы турыстаў з Беларусі.

«Па папярэдніх дадзеных, група не была зарэгістраваная, ва ўсталяваны тэрмін турысты не выйшлі на сувязь. Падчас праверкі будзе дадзеная ацэнка выкананню патрабаванняў заканадаўства, звязанага з прадастаўленнем турыстычных паслуг, разгледжана пытанне аб неабходнасці прыняцця мер пракурорскага рэагавання», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Таксама дарадца аддзялення амбасады Беларусі ў Растове-на-Доне Дзяніс Цімохін распавёў, што беларускія турысты дамовіліся з мясцовымі, каб яны давезлі іх да нейкай кропкі, і пазней, на нейкім іншым пункце іх павінны былі сустрэць праз пэўную колькасць часу. Учора яны павінны былі выйсці на гэтую кропку, але не выйшлі, пасля чаго мясцовыя звярнуліся да ратавальнікаў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў